АРХІЎНЫ ФОНД ЗАПІСАЎ АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ
У групе архіва органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, аддзела натарыяту, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама (далей – група архіва) на захоўванні знаходзяцца другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, складзеныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці за перыяд з 1944 года па цяперашні час.
Першыя экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану захоўваюцца ў архівах аддзелаў загса райгарвыканкамаў, адміністрацый раёнаў г.Віцебска.
Дакументы па гісторыі Віцебскай губерні да 1917 года знаходзяцца на захоўванні ў дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» па адрасе; вул. Кропоткина, д. 55, 220002, г.Мінск, Рэспубліка Беларусь, е-mail: niab@niab.by.
У групе архіва маюцца часткова захаваныя, па некаторых гадах і па некаторых раёнах:
1.6 кніг запісаў актаў грамадзянскага стану Чашніцкага раёна за 1923, 1924 гады (аб нараджэнні, заключэнні шлюбу), 1925 год (аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, скасаванні шлюбу, смерці), 1928, 1929 гады (аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, смерці).
2.4 кнігі запісаў актаў аб нараджэнні Ветрынскага раёна (у цяперашні час Полацкага раёна) за 1929-1940 гады.
3.1 кніга запісаў актаў аб нараджэнні, заключэнні шлюбу Сялецкага сельскага Савета Коханаўскага раёна 1924-1927 гады.
4.1 кніга запісаў актаў аб нараджэнні, смерці Межанского РИК за 1924 год.
5.1 кніга запісаў актаў аб нараджэнні Тяпiнскага сельскага Савета Чашніцкага раёна за 1935 год.
Магчымай прычынай частковай захаванасці архіўнага фонда з'яўляюцца падзеі, якія мелі месца падчас Вялікай Айчыннай вайны (знішчэнне дакументаў з прычыны пажару і т.п.).
Іншых дакументаў у групе архіва да 1944 года на захоўванні не маецца.
На захоўванні маюцца другія экзэмпляры адноўленых запісаў актаў аб нараджэнні па аддзелах загса Віцебскай вобласці :
Бешанкаіцкае райбюро загс з 1951 года
Багушэўскае райбюро загс з 1951 года
Браслаўскае райбюро загс з 1949 года
Ветрынскае райбюро загс з 1949 года
Віцебскае горбюро загс з жніўня 1950 года
Віцебскае райбюро загс з 1951 года
Глыбоцкае райбюро загс з 1949 года
Гарадоцкае райбюро загс з 1950 года
Дзісненскае (Міёрскае) райбюро загс з 1949 года
Докшыцкае райбюро загс з 1949 года
Дрысенскае райбюро загс з 1951 года
Дубровенскае райбюро загс з 1950 года
Дунілавіцкае райбюро загс з 1949 года
Коханаўскае райбюро загс з 1950 года
Лепельскае райбюро загс з 1950 года
Лёзненскае райбюро загс з 1950 года
Мехаўскае райбюро загс з 1950 года
Арэхаўскае райбюро загс з 1951 года
Аршанскае горбюро загс з 1951 года
Асвейскае райбюро загс з 1950 года
Пліскае райбюро загс з 1949 года
Полацкае горбюро загс з 1949 года
Полацкае райбюро загс з 1949 года
Пастаўскае райбюро загс з 1949 года
Расонскае райбюро загс з 1950 года
Сененскае райбюро загс з 1950 года
Сіроцінскае (Шумілінскае) райбюро загс з 1953 года
Суражскае райбюро загс з 1950 года
Талачынскае райбюро загс з 1950 года
Ульскае райбюро загс з 1950 года
Ушацкае райбюро загс з 1950 года
Чашніцкае райбюро загс з 1950 года
Шаркаўшчынскае райбюро загс з 1949 года
Група архіва не ажыццяўляе пошук сваякоў, правядзенне даследаванняў па гісторыі сем'і або пошук біяграфічных дакументаў.
Для пошуку запісу акта грамадзянскага стану патрабуецца паказаць від запісу акта грамадзянскага стану, дату рэгістрацыі, месца рэгістрацыі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, у дачыненні якога складзена запіс.
Згодна п. 108 Палажэння аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.12.2005 № 1454 (у рэдакцыі ад 19.12.2006 № 1682), праверка праводзіцца за 7 гадоў (за год, прызначаны ў заяве, а таксама за тры папярэднiя гэтаму і тры наступныя гады).