Намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў
Пашкевіч Аксана Васільеўна (г. Віцебск, вул. Праўды, 18, каб. 80, тэл. 67-66-79).
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
рэалізацыя адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы архіўнай справы і справаводства;
фарміраванне Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне захаванасці дакументаў, арганізацыя іх дзяржаўнага ўліку і выкарыстання;
арганізацыя работы дзяржаўных архіваў вобласці;
аказанне метадычнай дапамогі дзяржаўным архівам вобласці, тэрытарыяльным (гарадскім або раённым) архівам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;
каардынацыя дзейнасці арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў вобласці ў сферы архіўнай справы і справаводства, аказанне ім арганізацыйна-метадычнай дапамогі ў развіцці і ўдасканальванні дзяржаўнай сістэмы справаводства і ўніфікаваных сістэм дакументацыі, узаемадзеянне па гэтых пытаннях з органамі мясцовага кіравання і самакіравання.