+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пн-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выходны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Главное управление юстиции Витебского областного исполнительного комитета

Задачы і функцыі дзяржаўнага Архіва

Задачы і функцыі дзяржаўнага Архіва

Задачы дзяржаўнага Архіва:

  • камплектаванне дакументамі пастаяннага захоўвання арганізацый – крыніц камплектавання Архіва;

  • забеспячэнне захаванасці і дзяржаўны ўлік дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда, якія захоўваюцца ў Архіве;

  • інфармацыйнае забеспячэнне органаў дзяржаўнага кіравання, выкарыстанне і публікацыя дакументаў;

  • падрыхтоўка і выданне зборнікаў дакументаў, даведкава-інфармацыйных выданняў, арганізацыя выстаў дакументаў;

  • стварэнне інфармацыйна-пошукавых сістэм, банкаў і баз дадзеных па дакументах Архіва;

  • вядзенне навукова-даследчайі метадычнай працы ў вобласці архівазнаўства, дакументазнаўства, крыніцазнаўства, археаграфіі, генеалогіі і геральдыкі;

  • каардынацыя дзейнасці арганізацый-крыніц камплектавання Архіва ў сферы архіўнай справы і справаводства, аказанне ім арганізацыйна-метадычнай дапамогі па ўкараненні дзяржаўнай сістэмы справаводства і ўніфікаваных сістэм дакументацыі, узаемадзеянне па гэтых пытаннях з дзяржаўнымі органамі;

  • аказанне садзейнічання і кансультацыйнай дапамогі, у тым ліку на дагаворнай аснове, арганізацыям прыватнай формы ўласнасці па пытаннях накаплення, уліку, захоўвання, выкарыстання дакументаў, арганізацыі справаводства;

  • дзяржаўны кантроль у сферы архіўнай справы і справаводства ў адпаведнасці з заканадаўствам аб кантрольнай дзейнасц.

 

Функцыі дзяржаўнага архіва:

  • Ажыццяўляе пастаяннае захоўванне і дзяржаўны ўлік дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда;

  • ажыццяўляе меры па забеспячэнні захаванасці дакументаў, паляпшэнні іх фізічнага стану, праводзіць рэстаўрацыю, кансервацыю, страхавое капіраванне;

  • арганізуе адбор і ажыццяўляе прыём дакументаў, друкарскіх, ілюстрацыйных і іншых матэрыялаў, якія дапаўняюць фонды Архіва;

  • ва ўстаноўленым парадку праводзіць экспертызу каштоўнасці дакументаў, якія захоўваюцца ў Архіве, арганізуе работу экспертна-метадычнай камісіі па вызначэнні катэгорыі каштоўнасці дакументаў, якія захоўваюцца ў Архіве (адмыслова каштоўных, унікальных дакументаў, дакументальных помнікаў) і іх кошту, уносіць прапановы аб наданні дакументам Нацыянальнага архіўнага фонда статусу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

  • прымае ва ўстаноўленым парадку меры да папаўнення Архіва дакументамі, якія знаходзяцца ва ўласнасці недзяржаўных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян, па выяўленні і атрыманні ад другіх беларускіх і зарубежных архіваў аўтэнтыкаў (або копій) архіўных дакументаў свайго профілю;

  • стварае і ўдасканальвае навукова-даведачны апарат да дакументаў Архіва з мэтай аператыўнага іх выкарыстання;

  • інфармуе дзяржаўныя органы, арганізацыі аб складзе і змесце дакументаў Архіва па актуальнай для іх тэматыцы з мэтай выкарыстання ў арганізацыйнай, эканамічнай, ідэалагічнай, навуковай і культурнай дзейнасці;

  • арганізуе выкарыстанне дакументаў у чытальнай зале, на выстаўках, радыё, тэлебачанні, у перыядычным друку, ажыццяўляе падрыхтоўку і выданне зборнікаў дакументаў, архіўных даведнікаў, навуковых, навукова-папулярных выданняў;

  • ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю архіваў арганізацый-крыніц камплектавання, вядзе дзяржаўны ўлік дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда, якія захоўваюцца ў гэтых архівах;

  • сумесна з дзяржаўнымі органамі ўдзельнічае ў мерапрыемствах па ўдасканальванні справаводства, работы архіваў арганізацый;

  • праводзіць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку работу па рассакрэчванні дакументаў;

  • выконвае запыты арганізацый і грамадзян, у тым ліку замежных, рыхтуе ва ўстаноўленым парадку адказы, выдае архіўныя даведкі, копіі, выпіскі;

  • прадстаўляе дакументы або іх копіі, інфармацыйныя базы дадзеных, архіўныя даведнікі для работы з імі ў чытальнай зале;

  • аказвае платныя паслугі юрыдычным і фізічным асобам па навукова-тэхнічнай апрацоўцы дакументаў, іх выкарыстанню і забеспячэнню захаванасці;

  • распрацоўвае і ўкараняе метадычныя дапаможнікі па пытаннях архіўнай справы і справаводства;

  • уносіць на разгляд мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў зоны, якую абслугоўвае, прапановы па забеспячэнні захаванасці дакументаў, удасканальванні справаводства, работы архіваў арганізацый;

  • інфармуе адпаведныя органы аб фактах страты, пашкоджання, знішчэння дакументаў, другіх парушэнняў заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства;

  • у межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе дзяржаўны кантроль у сферы архіўнай справы і справаводства ў адпаведнасці з заканадаўствам;

  • разглядае палажэнні аб цэнтральных экспертных камісіях, экспертных камісіях, наменклатуры спраў арганізацый, інструкцыі па справаводстве на прадмет адпаведнасці іх заканадаўству;

  • разглядае і зацвярджае вопісы спраў пастаяннага захоўвання, якія паступілі ад арганізацый, узгадняе вопісы спраў па асабістым складзе, разглядае акты аб вылучэнні да знішчэння дакументаў і спраў, якія не падлягаюць захоўванню;

  • і іншыя функцыі.


Зварот да спісу