+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пн-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выходны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Главное управление юстиции Витебского областного исполнительного комитета

Пералік дакументаў для рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік аргструктур ПП, ГА

Пералік дакументаў, што прадстаўляюцца ў рэгіструючыя органы для дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйных структур палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў

  •  Заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўцы на ўлік арганізацыйнай структуры аб'яднання, падпісаная кіраўніком кіруючага органа аб'яднання ці іншай асобай, упаўнаважанай на тое ў адпаведнасці са статутам аб'яднання па ўстаноўленай форме;

  • рашэнне органа аб'яднання аб стварэнні арганізацыйнай структуры аб'яднання, у якім павінна быць пазначана, ці надзяляецца арганізацыйная структура аб'яднання правамі юрыдычнай асобы;

  • спіс членаў выбарных органаў арганізацыйнай структуры аб'яднання з указаннем іх пасад у гэтых органах па форме, прадугледжанай для выбарных органаў аб'яднання;

  • дакумент, які пацвярджае наяўнасць юрыдычнага адрасу арганізацыйнай структуры аб'яднання (гарантыйны ліст і (або) іншы дакумент, які пацвярджае права на размяшчэнне кіруючага органа арганізацыйнай структуры аб'яднання па паказаным у дакуменце адрасе ў выпадку яе пастаноўкі на ўлік альбо дзяржаўнай рэгістрацыі ва ўстаноўленым парадку);

  • плацежны дакумент, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны (за выключэннем выпадкаў вызвалення ад яе выплаты, прадугледжаных заканадаўчымі актамі).

Дакументы для дзяржаўнай рэгістрацыі (пастаноўкі на ўлік) арганізацыйных структур аб'яднанняў прадстаўляюцца кіруючымі органамі аб'яднанняў у адпаведныя рэгіструючыя органы ў месячны тэрмін з дня ўтварэння арганізацыйнай структуры аб'яднання.


Галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў разглядаюць заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўцы на ўлік арганізацыйных структур:

  • палітычных партый;

  • абласных і міжабласных арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў па месцы знаходжання кіруючых органаў арганізацыйных структур.

Раённыя (гарадскія) выканаўчыя і распарадчыя органы ажыццяўляюць дзяржаўную рэгістрацыю, пастаноўку на ўлік грамадскіх аб'яднанняў (акрамя арганізацыйных структур палітычных партый, абласных і міжабласных арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў) па месцы знаходжання кіруючых органаў гэтых арганізацыйных структур.

Дзяржаўная пошліна выплачваецца ў рэспубліканскі бюджэт па месцы здзяйснення юрыдычна значнага дзеяння.

Перечень документов для регистрации, постановки на учет оргструктур ПП,ОО