Парадак адкрыцця і дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўніцтваў юрыдычных асоб і іншых арганізацый, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку ў замежнай дзяржаве, адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак замежных дзяржаў (далей – замежныя арганізацыі) устаноўлены Палажэннем аб парадку адкрыцця і дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўніцтваў замежных арганізацый, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2018 г. № 408.
Прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі з'яўляецца яе адасобленае падраздзяленне, размешчанае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе абарону і прадстаўніцтва інтарэсаў замежнай арганізацыі і іншыя функцыі, якія не супярэчаць заканадаўству.
Прадстаўніцтва замежнай арганізацыі не з'яўляецца юрыдычнай асобай.
Прадстаўніцтва замежнай арганізацыі лічыцца адкрытым і мае права ажыццяўляць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнасць з даты прыняцця выканкамам рашэння аб выдачы дазволу на яго адкрыццё. Датай выдачы дазволу на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі з'яўляецца дата прыняцця выканкамам рашэння аб выдачы такога дазволу.
Прадстаўленне інтарэсаў замежнай арганізацыі асобамі, камандзіраванымі ў Рэспубліку Беларусь для вядзення перамоў, можа ажыццяўляцца без адкрыцця прадстаўніцтва замежнай арганізацыі.
Дазвол на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі выдаецца на неабмежаваны тэрмін.
У выпадку страты (крадзяжу) дазволу на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі альбо непрыдатнасці яго да выкарыстання па заяве гэтай арганізацыі можа быць выдадзены яго дублікат. Да заявы прыкладаецца копія публікацыі ў друкаваных сродках масавай інфармацыі аб страце (крадзяжы) дазволу альбо дазвол, які прыйшоў у непрыдатнасць. Выдача дубліката дазволу ажыццяўляецца выканкамам на працягу 10 рабочых дзён з даты прадстаўлення адпаведных дакументаў.
*** У адпаведнасці з пунктам 11 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2018 г. № 506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці» на перыяд да 31 снежня 2023 г. не дапускаецца правядзенне выбарачных праверак прадстаўніцтваў замежных арганізацый з месцам знаходжання на тэрыторыі Аршанскага раёна.
У гэты перыяд могуць праводзіцца пазапланавыя праверкі па падставах, названых у абзацах другім, чацвёртым–шостым, восьмым і дзявятым часткі першай пункта 8 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (незалежна ад даты стварэння прадстаўніцтва замежнай арганізацыі), а таксама мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару, рэалізоўвацца меры прафілактычнага і папераджальнага характару.
У Галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта разгляд дакументаў, звязаных з выдачай дазволаў на адкрыццё прадстаўніцтваў замежных арганізацый па Віцебскай вобласці, ажыццяўляе:
Жойдзь Святлана Юр'еўна – начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў (г. Віцебск, вул. Праўды, 18, каб. 82, тэлефон +375 212 67- 97-78; прыём зацікаўленых асоб: панядзелак – пятніца 8.00 – 17.00; перапынак 13.00 – 14.00);
у выпадку часовай адсутнасці – Пашкевіч Аксана Васільеўна – намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі працы архіўных устаноў (г. Віцебск, вул. Праўды, 18, каб. 80, тэлефон +375 212 67- 66-79; прыём зацікаўленых асоб: панядзелак – пятніца 8.00 – 17.00; перапынак 13.00 – 14.00).