Спыненне дзейнасці прадстаўніцтва замежнай арганізацыі ажыццяўляецца:
1) па рашэнні замежнай арганізацыі, якая адкрыла сваё прадстаўніцтва. Рашэнне замежнай арганізацыі аб спыненні дзейнасці свайго прадстаўніцтва прадстаўляецца ў выканкам;
2) па рашэнні выканкама ў выпадку:
ліквідацыі замежнай арганізацыі, якая адкрыла сваё прадстаўніцтва;
спынення дзеяння міжнароднага дагавора Рэспублікі Беларусь, на падставе якога адкрыта прадстаўніцтва замежнай арганізацыі, калі іншае не прадугледжана дадзеным дагаворам;
неажыццяўлення прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі дзейнасці, у мэтах ажыццяўлення якой яно было адкрыта, на працягу шасці месяцаў запар з даты адкрыцця дадзенага прадстаўніцтва;
унясення ў выканкам адпаведнага патрабавання зацікаўленага дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь (яго тэрытарыяльнага органа);
перавышэння колькасці замежных грамадзян-супрацоўнікаў прадстаўніцтва замежнай арганізацыі, устаноўленай у частцы трэцяй пункта 4 Палажэння аб парадку адкрыцця і дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўніцтваў замежных арганізацый, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2018 г. № 408;
невыканання прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі патрабаванняў, якія змяшчаюцца ў пісьмовым папярэджанні выканкама аб неабходнасці ліквідацыі дапушчаных парушэнняў.
3) Апавяшчэнне аб прынятым выканкамам рашэнні аб спыненні дзейнасці прадстаўніцтва замежнай арганізацыі на працягу 10 рабочых дзён накіроўваецца выканкамам па апошнім вядомым месцазнаходжанні дадзенай замежнай арганізацыі і яе прадстаўніцтва.
Спыненне дзейнасці прадстаўніцтва замежнай арганізацыі, прызнанай экстрэмісцкай, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2007 г. № 203-З «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму».
Замежная арганізацыя, дзейнасць прадстаўніцтва якой у Рэспубліцы Беларусь спыненая, абавязаная выканаць усе абавязацельствы перад падатковымі і мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь, бюджэтам дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, Беларускім рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемствам «Белдзяржстрах», здаць дакументы па асабістаму складу работнікаў у тэрытарыяльны (гарадскі або раённы) архіў мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, закрыць рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь і прадставіць у месячны тэрмін у выканкам ліст аб выкананні адпаведных абавязкаў.
Да ліста замежнай арганізацыі аб выкананні абавязкаў прыкладаюцца наступныя дакументы:
выпіска з дадзеных уліку падатковага органа аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пеняў;
даведка, якая пацвярджае адсутнасць нявыплачаных мытных плацяжоў, пеняў, працэнтаў, а таксама абавязацельстваў, не спыненых перад мытнымі органамі, якая выдаецца мытнымі органамі;
даведка банка аб закрыцці бягучага (разліковага) рахунку;
даведка, якая пацвярджае адсутнасць запазычанасці па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, якая выдаецца адасобленымі падраздзяленнямі Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах»;
дакумент, які пацвярджае перадачу дакументаў па асабістаму складу работнікаў прадстаўніцтва замежнай арганізацыі ў тэрытарыяльны (гарадскі або раённы) архіў мясцовага выканаўчага і распарадчага органа;
арыгінал дазволу на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі (дазволу на падаўжэнне тэрміну дзеяння дазволу на адкрыццё такога прадстаўніцтва);
даведка, якая пацвярджае адсутнасць запазычанасці па плацяжах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
На працягу 10 рабочых дзён з дня прадстаўлення вышэйзгаданых дакументаў выканкам прадастаўляе замежнай арганізацыі пісьмовае пацверджанне аб завяршэнні працэдуры спынення дзейнасці прадстаўніцтва дадзенай замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У выпадку неабходнасці накіравання выканкамам запыту ў іншыя дзяржаўныя органы, арганізацыі ўказаны тэрмін падаўжаецца да двух месяцаў.