У адпаведнасці з падпунктам 10.7 пункта 10 Палажэння аб галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – галоўнае ўпраўленне юстыцыі), зацверджанага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 02.11.2018 № 622, галоўнае ўпраўленне юстыцыі:
- забяспечвае ў межах сваёй кампетэнцыі выкананне міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь аб прававой дапамозе:
- атрымлівае ад устаноў юстыцыі замежных дзяржаў просьбы аб аказанні прававой дапамогі ў рамках міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь аб прававой дапамозе і накіроўвае для выканання кампетэнтным установам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама накіроўвае ў замежныя дзяржавы аналагічныя просьбы ўстаноў юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
- правярае дакументы, якія паступаюць у рамках аказання прававой дапамогі на адпаведнасць патрабаванням міжнародных дагавораў на аказанне прававой дапамогі.
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дагаворамі ажыццяўляе перадачу:
просьбаў аб аказанні прававой дапамогі натарыусаў, органаў загса кампетэнтным органам Расійскай Федэрацыі, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан, Рэспублікі Казахстан;
хадайніцтваў (просьба аб выкананні выканаўчага надпісу) спагнанніка (юрыдычных і фізічных асоб) кампетэнтным органам Расійскай Федэрацыі.
Праца з дакументамі, якія паступаюць у рамках аказання прававой дапамогі, у галоўным упраўленні юстыцыі ажыццяўляецца аддзелам натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг:
адрас: г. Віцебск, вул. Праўды, 18, кабінет № 28 на 2 паверсе;
тэлефоны: 8 (0212) 66 50 32, 60 33 90, 67 56 70;
час працы: панядзелак – пятніца з 8.00 да 17.00 (абед з 13.00 да 14.00).