Задачы і функцыі натарыята вызначаны ў Законе Рэспублікі Беларусь "Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» і іншых нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь. Асноўнай задачай натарыята ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб, дзяржаўных інтарэсаў шляхам здзяйснення натарыяльных дзеянняў ад імя Рэспублікі Беларусь.