Аддзел прававога забеспячэння дзейнасці аблвыканкама
галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Знаходзіцца па адрасу: г. Віцебск, вул. Гогаля, 6, каб. 20
Час работы:
Начальнік аддзела:
пн-пт з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Жулега Галіна Ігараўна, раб.тэл. 48 11 70
Намеснік начальніка аддзела:Агафонава Анастасія Віктараўна, раб.тэл. 48 11 03
Галоўныя спецыялісты:
Чарапанава Вольга Аляксандраўна, раб.тэл. 48 11 33
Качан Марына Аляксандраўна, раб.тэл. 48 11 33
ФУНКЦЫI АДДЗЕЛА
Нарматыўная прававыя акты, якія вызначаюць задачы і функцыі аддзела:
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 ліпеня 2018 г. № 130-З
Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь
(Вынятка)
Артыкул 47. Правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы і іншых экспертыз праектаў прававых актаў і лакальных актаў
1. Праект нарматыўнага прававога акта падлягае абавязковай юрыдычнай экспертызе ў прадугледжаным дадзеным Законам і іншымі актамі заканадаўства парадку.
Абавязковая юрыдычная экспертыза праводзіцца ў дачыненні:
праектаў нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Камітэт дзяржаўнай бяспеці, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых нарматворчых органаў (службовых асоб) – іх юрыдычнымі службамі, а праектаў нарматыўных прававых актаў мясцовых Саветаў дэпутатаў – юрыдычнымі службамі адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;
праектаў тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія не адносяцца да вобласці тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, ненарматыўных прававых актаў і лакальных актаў, падрыхтаваных нарматворчымі органамі (службовымі асобамі), – іх юрыдычнымі службамі.