Афіцыйныя дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання на тэрыторыі зарубежных дзяржаў, павінны быць легалізаваны ва ўстаноўленым парадку.
Для дзяржаў-ўдзельніц Гаагскай Канвенцыі ад 05.10.1961 года консульская легалізацыя дакументаў не патрабуецца. Дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц, з'яўляюцца сапраўднымі на тэрыторыі другіх краін-удзельніц пры ўмове прастаўлення на іх штампа «апастыль».
На пасведчаннях аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (пасведчанні аб заключэнні шлюбу, аб нараджэнні, аб смерці, аб скасаванні шлюбу і інш.), даведках, выдадзеных аддзеламі загса раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, Дамамі (Палацамі) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў, пасялковымі і сельскімі выканаўчымі камітэтамі, архівамі органаў загса галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарадскога выканкама ставіць апастыль (легалізуе) Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
ГАЛОЎНАЕ КОНСУЛЬСКАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 37-а,
кантактны тэлефон (017) 379-26-76
афіцыйны сайт МЗС Беларусі https://mfa.gov.by/be/visa/adproc/
Прыём грамадзян па пытаннях легалізацыі дакументаў:
Панядзелак, аўторак,чацвер, пятніца (за выключэннем святочных і выхадных дзен):
Прыём дакументаў - 8.00-10.30;
Выдача дакументаў - 15.00-16.00.
Серада Прыём дакументаў - 11.00-13.00;
Выдача дакументаў - 18.00-20.00.