Рыэлтарскай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца пасрэдніцкая дзейнасць камерцыйнай арганізацыі па садзейнічанні пры заключэнні, выкананні, спыненні дагавораў на будаўніцтва (у тым ліку долевае), куплі-продажу, мены, арэнды, іншых здзелак з аб'ектамі нерухомасці, правамі на іх (за выключэннем арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў і конкурсаў), у тым ліку:
Камерцыйныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць рыэлтарскую дзейнасць, маюць права ва ўстаноўленым парадку дадаткова ажыццяўляць наступныя віды дзейнасці:
Дзяржаўныя камерцыйныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць рыэлтарскую дзейнасць, маюць права дадаткова да дзейнасці па ацэнцы кошту вышэйпералічаных аб'ектаў грамадзянскіх правоў, рабіць ацэнку кошту іншых аб'ектаў грамадзянскіх правоў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.
Правілы ажыццяўлення рыэлтарскай дзейнасці зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года № 15 «Аб рыэлтарскай дзейнасці Рэспублікі Беларусь».
Рыэлтарская арганізацыя павінна ажыццяўляць рыэлтарскую дзейнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства і сваімі абавязацельствамі па дамове на аказанне рыэлтарскіх паслуг.
Рыэлтарская арганізацыя абавязаная:
Спажывец абавязаны:
Спажывец мае права:
Да ведама спажыўцоў паслуг рыэлтарскай арганізацыі:
* у Рэестры рыэлтараў (далей – Рэестр) утрымліваюцца звесткі аб усіх асобах, якім Міністэрствам юстыцыі былі выдадзены пасведчанні аб атэстацыі рыэлтара, уключаючы звесткі аб сведчаннях, дзеянне якіх спынена, а таксама ануляваных;
* з асоб, якія ёсць ў Рэестры, аказваць рыэлтарскія паслугі маюць права толькі асобы, якія займаюць у канкрэтнай рыэлтарскай арганізацыі пасаду рыэлтара і якія маюць выдадзеную дадзенай арганізацыяй ідэнтыфікацыйную пластыкавую картку рыэлтара (найменне рыэлтарскай арганізацыі, у штаце якой знаходзіцца рыэлтар, серыя і нумар выдадзенай яму ідэнтыфікацыйнай пластыкавай карткі павінны ўтрымлівацца ў графах Рэестра «Месца працы, займаемая пасада», «№ і дата выдачы ідэнтыфікацыйнай пластыкавай карткі»);
* ідэнтыфікацыйная пластыкавая картка павінна прад'яўляцца рыэлтарам па патрабаванні спажыўцоў і змяшчаць фатаграфію рыэлтара, яго прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), пасаду ўладальніка карткі і найменне рыэлтарскай арганізацыі (яе філіяла), у штаце якой знаходзіцца рыэлтар, рэквізіты ліцэнзіі рыэлтарскай арганізацыі, серыю і нумар ідэнтыфікацыйнай пластыкавай карткі. Акрамя таго, копіі ідэнтыфікацыйных пластыкавых картак рыэлтараў павінны знаходзіцца ў рыэлтарскай арганізацыі ў даступным для спажыўцоў рыэлтарскіх паслуг месцы.
ПЕРАЛІК
работ, якія ажыццяўляюцца рыэлтарскай арганізацыяй пры аказанні паслуг
1. Кансультацыі па здзелках з аб'ектам нерухомай маёмасці.
2. Прадастаўленне інфармацыі аб попыце і прапанове на аб'ект нерухомай маёмасці.
3. Афармленне і заключэнне дагавора на аказанне рыэлтарскіх паслуг.
4. Збор інфармацыі аб аб'ектах нерухомасці, якія адпавядаюць патрабаванням кліента, з уласнай базы дадзеных аб'ектаў нерухомай маёмасці, са сродкаў масавай інфармацыі, з баз дадзеных, прадастаўленых іншымі агенцтвамі.
5. Арганізацыя і правядзенне рэкламы аб'екта нерухомай маёмасці са згоды спажыўца.
6. Збор і вывучэнне інфармацыі, неабходнай для заключэння здзелкі з аб'ектам нерухомай маёмасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.
7. Арганізацыя агляду прадастаўленых кліенту варыянтаў аб'ектаў нерухомай маёмасці.
8. Арганізацыя і правядзенне перамоў па ўзгадненні ўмоў здзелкі з аб'ектам нерухомай маёмасці. 9. Арганізацыя збору неабходных дакументаў для заключэння здзелкі з аб'ектам нерухомай маёмасці.
10. Садзейнічанне ў арганізацыі заключэння папярэдняга дагавора паміж пакупніком і прадаўцом. 11. Садзейнічанне ў падрыхтоўцы неабходных дакументаў для пасведчання здзелкі з аб'ектам нерухомай маёмасці.
12. Садзейнічанне ў арганізацыі пасведчання здзелкі з аб'ектам нерухомай маёмасці.
13. Садзейнічанне ў падрыхтоўцы неабходных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі здзелкі з аб'ектам нерухомай маёмасці і заснаваных на ёй ўзнікнення, пераходу, спынення правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на гэты аб'ект.
14. Садзейнічанне ў арганізацыі дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на аб’екты нерухомай маёмасці.
15. Садзейнічанне ў заключэнні дагавора арэнды аб'екта нерухомай маёмасці і іншая пасрэдніцкая дзейнасць пры здачы ў арэнду аб'екта нерухомасці.
16. Кансультацыі і садзейнічанне ў падрыхтоўцы дакументаў для прыватызацыі аб'екта нерухомай маёмасці.
17. Садзейнічанне ў падрыхтоўцы неабходных дакументаў для атрымання дазволу на выкананне перапланіроўкі і рэканструкцыі аб'ектаў нерухомай маёмасці.
18. Садзейнічанне ў падрыхтоўцы дакументаў для пераводу жылых памяшканняў у нежылы фонд у адпаведнасці з заканадаўствам.
19. Садзейнічанне пры заключэнні, выкананні, спыненні дагавора будаўніцтва аб'екта нерухомай маёмасці (у тым ліку долевага).
20. Садзейнічанне па ініцыятыве спажыўца арганізацыі ўзаемаразлікаў паміж суб'ектамі здзелкі з аб'ектам нерухомай маёмасці.
21. Садзейнічанне ў здзяйсненні здзелак з аб'ектамі нерухомай маёмасці, звязаных з прадастаўленнем банкамі крэдытаў.
22. Садзейнічанне ў заключэнні і рэгістрацыі дагавораў у дачыненні да прадпрыемства як маёмаснага комплексу.
23. Іншая пасрэдніцкая дзейнасць па садзейнічанні пры здзяйсненні здзелкі з аб'ектам нерухомай маёмасці.