+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пн-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выходны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Главное управление юстиции Витебского областного исполнительного комитета

Парадак падачы і разгляду зваротаў

Звароты ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі могуць быць:

  • накіраваны поштай па адрасе: 210015, г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18;

  • перададзены ў прыёмную галоўнага ўпраўлення юстыцыі па адрасе: г. Віцебск, вул. Праўды, д.18, каб. № 22;

  • пададзены з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб звароты.бел


Звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб разглядаюцца ў галоўным упраўленні юстыцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб».

Архіў органаў загса Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры і за іх выкананнем патрабуецца звяртацца ў аддзел загса па месцы жыхарства або архіў органаў загса па заяве, пададзенай у ходзе прыёму.  

За выпатрабаваннем дакументаў з органаў загса Рэспублікі Беларусь, архіва органаў загса Віцебскага аблвыканкама ў парадку аказання міжнароднай прававой дапамогі можна таксама звяртацца ў аддзелы загса па месцы жыхарства ў краінах, якія падпісалі з Рэспублікай Беларусь дагаворы аб прававой дапамозе (Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Казахстан, Літоўская Рэспубліка, Узбекістан і г.д.).