+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пн-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выходны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Главное управление юстиции Витебского областного исполнительного комитета

Навіны

14 мая 2023
Ля вытокаў стварэння дзяржаўных сімвалаў Беларусі былі ўраджэнцы Віцебшчыны.
Беларусь стала першай у свеце краінай, якая выкарыстоўвала нацыянальны арнамент у якасці элемента флага. Арнамент вышыты ў 1917 г. Матронай Маркевіч з Сенненскага раёна.

Герб паслярэферэндуму 1995 г. зменьваўся двойчы. У 2012-м нязначна змянілі шрыфт і адценні на адлюстраванні зямнога шара. А ў 2021-м контур краіны стаў залатым, перарабілі формы каласоў, канюшыны і лёну. На шары зараз відаць тая частка Еўропы, дзе размешчана Беларусь.

Яшчэ ў 1944 г. музыку да гімна напісаў беларускі кампазітар Нестар Сакалоўскі, ураджэнец Докшыцкага раёна. Гэтую мелодыю ў якасці гімна БССР зацвердзілі ў 1955-м, ужо пасля смерці аўтара. У 2002 г. адбылося галасаванне, па якім большасць грамадзян абралі мелодыю Сакалоўскага. Тэкст для гімна напісалі Міхась Клімковіч і Уладзімір Карызна.

На здымках:

У г.Віцебску 14 мая ля галоўнага флага вобласці на пляцоўцы перад Віцебскім аблвыканкамам адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай бяруць удзел у мерапрыемстве