+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пн-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выходны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Главное управление юстиции Витебского областного исполнительного комитета

Апублікаванне звестак аб рэгістрацыі (ліквідацыі)

Паведамленні аб рэгістрацыі, змене поўнай і (або) скарочанай назвы, ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый) публікуюцца ў дадатку да часопіса "Юстыцыя Беларусі".

Парадак апублікавання аб'яў аб рэгістрацыі (змене назвы) грамадскага аб'яднання:

1. Заключыць дамову на апублікаванне звестак аб рэгістрацыі (аб змене назвы) з Установай «Рэдакцыя часопіса «Юстыцыя Беларусі» па адрасе: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 1, пакой 703 (для тых, хто пражывае за межамі г. Мінска – звярнуцца ў рэдакцыю па тэлефоне +375 17 200-02-46).

2. Аплаціць размяшчэнне аб'явы згодна атрыманаму дагавору ў любым банку або паштовым аддзяленні. У рэдакцыю неабходна прадаставіць падпісаны дагавор, а таксама копію дакумента аб аплаце публікацыі (плацежнага даручэння, касавага чэка, квітанцыі).

Кошт аб'явы – 32 беларускія рублі.

Рэквізіты для аплаты:

Установа «Рэдакцыя часопіса «Юстыцыя Беларусі», УНП 101473130

220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 1-1, пакой 703.

Р/р BY97AKBB30150000008730000000 у ААТ «ААБ Беларусбанк», код AKBB BY 2X 220089, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18.



Аб'яву можна аплаціць праз сістэму «Разлік» (АРІП).

1. Выбраць пункт: Сістэма «Разлік» АРІП > СМІ > Юстыцыя Беларусі > Аб'ява аб рэгістрацыі (Аб'ява аб змене назвы).

2. Ўвесці нумар дагавора, заключанага з рэдакцыяй.

3. Праверыць карэктнасць інфармацыі.

4. Здзейсніць плацёж.

5. Звярнуцца ў рэгіструючы орган з заявай на рэгістрацыю (змяненне назвы) палітычнай партыі, грамадскага аб'яднання, іх саюза (асацыяцыі).

6. Пасля рэгістрацыі (змены назвы) рэгіструючым органам вашай некамерцыйнай арганізацыі неабходна запоўніць заяўку на апублікаванне звестак аб рэгістрацыі  (на апублікаванне звестак аб змене назвыі выслаць яе ў рэдакцыю:

- альбо на факс: +375 17 200-02-46;

- альбо на e-mail: justbel@tut.by;

- альбо на паштовы адрас: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 1-1, пакой 703;

- альбо прадставіць нарачным па адрасе г. Мінск, вул. Кальварыйская, 1, пакой 703.


Парадак апублікавання аб'яў аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання:

1. Падаць заяву на ліквідацыю ў рэгіструючы орган.

2. Аплаціць размяшчэнне аб'явы ў любым банку або паштовым аддзяленні на наступныя рэквізіты:


Установа «Рэдакцыя часопіса «Юстыцыя Беларусі», УНП 101473130

220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 1-1, пакой 703

Р/р BY97AKBB30150000008730000000 у ААТ «ААБ Беларусбанк», БІК AKBB BY 2X 220089, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18

Кошт аб'явы – 32 беларускія рублі.


Аб'яву можна аплаціць праз сістэму «Разлік» (АРІП).

Для правядзення плацяжу неабходна:

1. Выбраць пункт: Сістэма «Разлік» АРІП > СМІ > Юстыцыя Беларусі > Аб'ява аб ліквідацыі.

2. Увесці ўліковы нумар плацельшчыка (УНП), прозвішча, імя і імя па бацьку.

3. Праверыць карэктнасць інфармацыі.

4. Здзейсніць плацёж.


3. Запоўніць заяўку на апублікаванне звестак аб ліквідацыі (спыненні дзейнасці) адным з прапанаваных спосабаў:

1) Запоўніць анлайн-заяўку, паказаўшы нумар аперацыі (транзакцыі) АРІП або нумар плацежнага даручэння (касавага чэка, квітанцыі).

2) Запоўніць  форму заяўкі ў фармаце .doc (узор запаўнення заяўкі) і адправіць разам з копіяй чэка:
- альбо на факс: +375 17 200-02-46, +375 17 306-53-69;
- альбо на e-mail: justbel@tut.by;
- альбо на паштовы адрас: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 1-1, пакой 703.
3) Запоўніць бланк заяўкі па адрасе: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 1, пакой 703.

4. Праверыць наяўнасць аб'явы на наступны працоўны дзень пасля 18 гадзін  на сайце.