+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пн-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выходны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Главное управление юстиции Витебского областного исполнительного комитета

Парадак аказання юрыдычных паслуг

Юрыдычныя паслугі – платнае аказанне паслуг юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам па юрыдычных пытаннях, звязаных са стварэннем, дзейнасцю і ліквідацыяй (спыненнем дзейнасці) юрыдычнай асобы, ажыццяўленнем і спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка; фізічным асобам па юрыдычных пытаннях, звязаных са стварэннем юрыдычнай асобы, дзяржаўнай рэгістрацыяй ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, у тым ліку:

пры ажыццяўленні юрыдычных паслуг юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам:

 складанне заяў, скаргаў, прэтэнзій, пазоваў, дагавораў, пагадненняў, кантрактаў і другіх дакументаў прававога характару

 прадастаўленне вусных і (або) пісьмовых кансультацый, тлумачэнняў, заключэнняў па юрыдычных пытаннях;

 правядзенне прававой адзнакі дакументаў і дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;

 ажыццяўленне прававой работы па забеспячэнню гаспадарчай і іншай дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрамальнікаў;

 ажыццяўленне прававой работы па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь;

 прадстаўленне інтаэрэсаў перад трэцімі асобамі ад імя заказчыка ў працэсе перамоваў, пры правядзенні сходаў, пасяджэнняў і іншых сустрэч;

 прадстаўленне інтарэсаў заказчыкаў у трацейскіх і міжнародных арбітражных (трацейскіх) судах;

 правядзенне дасудовай работы па спагнанню запазычанасці з даўжнікоў, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, суправаджэнне выканання судовых  пастаноў і рашэнняў іншых юрысдыкцыйных органаў;

 ажыццяўленне вядзення дакументацыі і захоўвання дакументаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрамальнікаў, што не выключае абавязкаў па здачы дакументаў у дзяржаўныя архіўныя ўстановы;

пры аказанні юрыдычных паслуг фізічным асобам:

 складанне заяў, скаргаў, прэтэнзій, пазоваў, дагавораў, пагадненняў, кантрактаў і іншых дакументаў прававога характару;

 прадастаўленне вусных і (або) пісьмовых кансультацый, тлумачэнняў, заключэнняў па юрыдычных пытаннях;

 ажыццяўленне прававой работы па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь;

 прадстаўленне інтаэрэсаў перад трэцімі асобамі ад імя заказчыка ў працэсе перамоваў, пры правядзенні сходаў, пасяджэнняў і іншых сустрэч.

Ліцэнзіят павінен кваліфікавана аказваць юрыдычныя паслугі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і сваімі абавязацельствамі па дагаворы на аказанне юрыдычных паслуг.

Пры аказанні юрыдычных паслуг ліцэнзіят абавязаны дзейнічаць ў інтарэсах заказчыка і ў яго карысць.

Ліцэнзіят абавязаны прад'яўляць па патрабаванні заказчыка арыгіналы або копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, ліцэнзіі, інфармацыю аб юрыстах.

Ліцэнзіят не мае права раіць заказчыку прадпрымаць якія-небудзь дзеянні, звязаныя з парушэннем заканадаўства.

Ліцэнзіят мае права запытаць у заказчыка інфармацыю, неабходную для аказання юрыдычных паслуг.

Ліцэнзіят абавязаны забяспечваць канфідэнцыяльнасць інфармацыі, атрыманай у працэсе аказання юрыдычных паслуг заказчыку. Абавязак захавання прыватнасці застаецца ў сіле пасля завяршэння адносін паміж ліцэнзіятам і заказчыкам.

Захаванне прыватнасці інфармацыі прадугледжвае яе невыдаванне, а таксама абавязак не выкарыстоўваць гэтую інфармацыю ў асабістых мэтах або ў інтарэсах трэцяга боку.

Ліцэнзіят мае права прадстаўляць звесткі, у тым ліку без згоды заказчыка, у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Ліцэнзіят не можа адначасова аказваць юрыдычныя паслугі некалькім заказчыкам, якія маюць супрацьлеглыя інтарэсы па адной і той жа спрэчцы або акалічнасці гаспадарчай дзейнасці.

Ліцэнзіят не павінен аказваць юрыдычныя паслугі ў выпадках, калі вынікам аказання юрыдычных паслуг будзе з'яўляцца парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Ліцэнзіят мае права адмовіцца ад аказання юрыдычных паслуг у адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам, калі заказчык не выконвае сваіх абавязацельстваў перад ліцэнзіятам.

Заказчык абавязаны аплаціць аказаныя яму паслугі ў тэрміны і ў парадку, прадугледжаныя заканадаўствам і дагаворам на аказанне юрыдычных паслуг.

Ліцэнзіят не мае права выкарыстоўваць неналежную рэкламу.

Ліцэнзіят мае права аказваць віды юрыдычных паслуг, прадугледжаныя заканадаўствам.