+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пн-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выходны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Главное управление юстиции Витебского областного исполнительного комитета

Узоры заяў

Узоры заяў

Заява аб назначэнні дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей

Заява аб унясенні змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запіс акта грамадзянскага стану

Заява аб выдачы архіўных даведак аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану

Заява аб выдачы паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану

Заява аб пастаноўцы на ўлік (аднаўленні на ўліку) грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Заява аб узгадненні назвы юрыдычнай асобы

Заява грамадзяніна аб прадастаўленні выпіскі з АДР

Заява юрыдычнай асобы аб прадастаўленні выпіскі з АДР

Патрабаванні да заявы

Заява зацікаўленай асобы падаецца на беларускай і (або) рускай мовах.

Заява зацікаўленай асобы падаецца ў пісьмовай форме, за выключэннем выпадкаў, калі заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь дапускаецца падача заявы ў вуснай форме.

Заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь разам з падачай заявы зацікаўленай асобы ў пісьмовай альбо вуснай форме можа быць прадугледжана магчымасць падачы такой заявы ў электроннай форме.

Заява зацікаўленай асобы ў вуснай форме падаецца ў ходзе прыёму зацікаўленай асобы. Заява зацікаўленай асобы ў пісьмовай форме падаецца ва ўпаўнаважаны орган:

  • у ходзе прыёму зацікаўленай асобы;

  • нарачным (кур'ерам), па пошце, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах не патрабуецца асабістай прысутнасці зацікаўленай асобы.

Калі заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах не вызначаны звесткі, павінныя ўтрымлівацца ў заяве зацікаўленай асобы, якая падаецца ў пісьмовай форме, у такой заяве павінны ўтрымлівацца:

  • найменне ўпаўнаважанага органа, у які падаецца заява;

  • звесткі аб зацікаўленай асобе:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), месца жыхарства (месца знаходжання) – для грамадзяніна, які не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам;

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства, рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, найменне дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, якія ажыццявілі дзяржаўную рэгістрацыю, – для індывідуальнага прадпрымальніка;

  • найменне і месца знаходжання, рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, найменне дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, якія ажыццявілі дзяржаўную рэгістрацыю, – для юрыдычнай асобы;

  • найменне адміністрацыйнай працэдуры, за ажыццяўленнем якой звяртаецца зацікаўленая асоба;

  • пералік дакументаў і (або) звестак (пры іх наяўнасці), што прадстаўляюцца разам з заявай зацікаўленай асобы;

  • звесткі аб унясенні платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, з дапамогай выкарыстання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (уліковы нумар аперацыі (транзакцыі) у адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы або адзнака аб вырабленым плацяжы, калі ўказанне гэтага нумара не патрабуецца для пацверджання факту аплаты) – у выпадку ўнясення платы з дапамогай выкарыстання такой сістэмы;

  • подпіс грамадзяніна, альбо подпіс кіраўніка юрыдычнай асобы або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць заявы, альбо подпіс прадстаўніка зацікаўленай асобы.

Заява зацікаўленай асобы ў электроннай форме падаецца праз адзіны партал электронных паслуг пасля атрымання да яго доступу:

  • без выкарыстання сродкаў ідэнтыфікацыі, указаных у абзацах трэцім і чацвёртым гэтай часткі першага артыкула пункта 6 артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» (далей – Закон);

  • з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара зацікаўленай асобы (акрамя выпадкаў, калі зацікаўленай асобай з'яўляецца юрыдычная асоба). Парадак атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

  • з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу, сертыфікат адпаведнага адкрытага ключа якога выдадзены рэспубліканскім засведчваючым цэнтрам Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь.

Спосаб доступу да адзінага партала электронных паслуг для падачы заявы зацікаўленай асобы ў электроннай форме вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у пераліку адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг. 

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца
разам з заявай зацікаўленай асобы

Пры падачы заявы ў пісьмовай альбо вуснай форме забараняецца патрабаваць ад зацікаўленай асобы прадстаўлення дакументаў і (або) звестак, акрамя дакументаў і (або) звестак, уключаных у пералікі дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, за выключэннем дакументаў:

  • якія сведчаць асобу грамадзяніна;

  • якія пацвярджаюць службовае становішча кіраўніка юрыдычнай асобы, а таксама сведчаць яго асобу;

  • якія пацвярджаюць дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка;

  • якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўніка зацікаўленай асобы;

  • якія пацвярджаюць згоду зацікаўленай асобы на прадстаўленне па запыце ўпаўнаважанага органа іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія змяшчаюць інфармацыю, што датычыцца зацікаўленай асобы і якая адносіцца да камерцыйнай ці іншай ахоўнай законам таямніцы, калі зацікаўленая асоба не прадставіла такія дакументы і (або) звесткі самастойна;

  • подтверждающих внесение платы, взимаемой при осуществлении административной процедуры, за выдачу запрашиваемых уполномоченным органом документов и (или) сведений (за исключением случая, указанного в части третьей пункта 1  статьи 15 Закона), если за их выдачу законодательством предусмотрена такая плата и заинтересованное лицо не представило такие документы и (или) сведения самостоятельно.

якія пацвярджаюць унясенне платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, за выдачу запытаных упаўнаважаным органам дакументаў і (або) звестак (за выключэннем выпадку, названага ў частцы трэцяй пункта 1 артыкула 15 Закона), калі за іх выдачу заканадаўствам прадугледжана такая плата і зацікаўленая асоба не прадставіла такія дакументы і (або) звесткі самастойна

Калі ў пераліках дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, паказана, што падлягае прадстаўленню дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна, лічыцца, што падлягае прадстаўленню арыгінал такога дакумента, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі

Калі ў пераліках дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, пазначана, што падлягае прадстаўленню копія дакумента, такая копія не патрабуе натарыяльнага ці іншага засведчання або запэўнівання, калі заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь не ўстаноўлена іншае.

Пры падачы заявы зацікаўленай асобы ў электроннай форме:

  • дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, падлягаюць прадстаўленню ў электроннай форме, якая адпавядае арыгіналу прадстаўленага дакумента або яго натарыяльна засведчанай копіі. Пры гэтым не патрабуецца падпісання электронным лічбавым подпісам дакументаў і (або) звестак, якія прыкладаюцца да заявы зацікаўленай асобы, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

  • замест прадстаўлення дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна, выкарыстоўваюцца адпаведныя звесткі аб грамадзяніне, атрыманыя пры арганізацыі яго доступу да адзінага партала электронных паслуг у адпаведнасці з часткай першай пункта 6 артыкула 14 Закона;

  • згода зацікаўленай асобы на прадстаўленне па запыце ўпаўнаважанага органа іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія змяшчаюць інфармацыю, што датычыцца зацікаўленай асобы і якая адносіцца да камерцыйнай ці іншай ахоўнай законам таямніцы, калі зацікаўленая асоба не прадставіла такія дакументы і (або) звесткі самастойна, паказваецца ў паданай заяве;

  • унясенне платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, за выдачу запытаных упаўнаважаным органам дакументаў і (або) звестак, калі за іх выдачу заканадаўствам прадугледжана такая плата і зацікаўленая асоба не прадставіла такія дакументы і (або) звесткі самастойна, ажыццяўляецца з выкарыстаннем аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы. Звесткі аб унясенні такой платы (уліковы нумар аперацыі (транзакцыі) у адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы або адзнака аб вырабленым плацяжы, калі ўказанне гэтага нумара не патрабуецца для пацверджання факту аплаты) павінны ўтрымлівацца ў пададзенай заяве.

Зацікаўленая асоба можа ўдзельнічаць у ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры ў электроннай форме праз сваіх прадстаўнікоў у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, не ўключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, вызначаюцца заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах і запытваюцца ўпаўнаважаным органам самастойна.

Зацікаўленая асоба пры падачы заявы мае права самастойна прадставіць дакументы і (або) звесткі, названыя ў пункце 4 артыкула 15 Закона.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастылю, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на беларускую або рускую мову, засведчаным натарыяльна, калі іншае не прадугледжана гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь прымаюць дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, без перакладу на беларускую або рускую мову пры выкананні наступных умоў:

  • дакумент выкананы на адной з дзяржаўных моў краіны акрэдытацыі дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы Рэспублікі Беларусь;

  • консульская службовая асоба, якая займаецца разглядам адміністрацыйнай працэдуры з выкарыстаннем такога дакумента, валодае замежнай мовай, на якой ён складзены;

  • адміністрацыйная працэдура з выкарыстаннем такога дакумента не прадугледжвае яго накіраванне дыпламатычным прадстаўніцтвам або консульскай установай Рэспублікі Беларусь для разгляду ў іншыя дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь.

У выпадку запыту ўпаўнаважаным органам дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, пераклад дакументаў і (або) звестак, складзеных на замежнай мове, на беларускую і (або) рускую мовы і яго натарыяльнае сведчанне забяспечваюцца зацікаўленай асобай.