+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Спіс аддзелаў загса Віцебскай вобласці

Аддзел загса Віцебскага гарвыканкама

паштовы адрас: 210015, г. Віцебск, вул. Леніна, 5

тэл. 8 (0212) 68-70-52, 68-70-43

афіцыйны сайт: https://vitebsk.gov.by/ru/zagsgik/

Папярэдні запіс на прыём і папярэдняе кансультаванне ажыццяўляецца намеснікам начальніка (кабінет № 3), па тэлефоне 68-70-43 або пры асабістым звароце, у яе адсутнасць – галоўным спецыялістам аддзела (кабінет № 1) па тэлефоне 68-70-43 або пры асабістым звароце. 

Атрымаць інфармацыю аб наяўнасці свабодных месцаў на рэгістрацыю заключэння шлюбу магчыма пры асабістым звароце да намесніка начальніка аддзела загса (кабінет № 3), або па тэлефоне 68-70-43, у яе адсутнасць да галоўнага спецыяліста аддзела (кабінет № 1) па тэлефоне 68-70-43 або пры асабістым звароце.

Участак па рэгістрацыі смерці: г. Віцебск, вул. Соф'і Панковай, д. 5, каб. 1 (у памяшканні ДКУПП вытворча-рытуальных паслуг "Віцебскі спецыялізаваны камбінат грамадзянскага абслугоўвання"), тэл. 8 (0212) 64-06-12.

Рэжым працы: панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца - з 8-00 да 17-00, 
перапынак - з 13-00 да 14-00, субота - 9-00 - 13-00. Выхадны дзень – нядзеля.    
Графік прыёму на ўчастку супадае з графікам рэжыму працы ўчастка.

Таксама ў аддзеле загса ажыццяўляецца падрыхтоўка даведак на падставе тэлефонных заявак для наступнай выдачы іх грамадзянам пры асабістым звароце.


Структура аддзела загса 

Найменне пасады

Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку

Кантактны тэлефон, нумар кабінета

Начальнік

Волкава Вольга Іванаўна

68-70-52
кабінет №2

Намеснік начальніка 

Вакансія

68-70-43 
кабінет №3

Галоўны спецыяліст

Вікенцьева Наталля Аляксандраўна

68-70-43 
кабінет №1

Галоўны спецыяліст

Шпац Ганна Міхайлаўна

68-70-43 
кабінет №1

Галоўны спецыяліст

Сцяржнёва Анастасія Дзмітрыеўна

64-06-12
кабінет №1

Галоўны спецыяліст Вікенцьева Наталля Аляксандраўна
Шпац Ганна Міхайлаўна
Сцяржнёва Анастасія Дзмітрыеўна
(згодна з графікам)

64-06-12
участак па рэгістрацыі смерці:
г. Віцебск, вул. Соф`і Паньковой, д. 5,
кабінет №1

Аддзелам загса Віцебскага гарвыканкама ажыццяўляецца рэгістрацыя смерці на падставе ўрачэбных пасведчанняў аб смерці (мёртванараджэнні). Рэгістрацыя смерці на падставе рашэнняў судоў аб устанаўленні факта смерці або аб абвяшчэнні грамадзяніна памершым ажыццяўляецца аддзеламі загса адміністрацый раёнаў г.Віцебска па месцы знаходжання судоў, якія вынеслі рашэння  




Загрузка карты ...

З гісторыі аддзела загса Віцебскага гарвыканкама

Аддзел загса Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта быў створаны ў 1918 годзе ў адпаведнасці з прынятым 18 снежня 1917 года Дэкрэтам Савета Народных Камісараў РСФСР "Аб грамадзянскім шлюбе, дзецях і вядзенні кніг актаў грамадзянскага стану", тады ён называўся Бюро запісаў актаў грамадзянскага стану або Бюро ЗАГС.

У 1941-1944 г. у сувязі з нямецка-фашысцкай акупацыяй Бюро ЗАГС спыніла сваю дзейнасць і аднавіла яе пасля 26 чэрвеня 1944 г., калі г. Віцебск быў вызвалены.

Бюро ЗАГС г.Віцебска, як установа, якая захоўвае першарадную інфармацыю па бягучым уліку насельніцтва, уваходзіла ў структуру органаў унутраных спраў. У сваёй дзейнасці падпарадкоўвалася Упраўленню міліцыі Упраўлення Народнага Камісарыята ўнутраных спраў БССР (НКУС БССР) па Віцебскай вобласці.

На падставе V сесіі Вярхоўнага Савета СССР ад 15 сакавіка 1946 г. Народныя Камісарыяты былі пераўтвораны ў Міністэрствы.

Такім чынам, Бюро ЗАГС г. Віцебска стала падпарадкоўвацца Упраўленню міліцыі Упраўлення МУС БССР па Віцебскай вобласці.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў СССР ад 13 кастрычніка 1949 г. органы міліцыі былі перададзены ў распараджэнне Міністэрстваў дзяржаўнай бяспекі. Бюро ЗАГС было перайменавана ў Бюро ЗАГС г. Віцебска Упраўлення міліцыі Упраўлення Міністэрства дзяржаўнай бяспекі БССР (МДБ БССР) па Віцебскай вобласці.

У сакавіку 1953 г. Міністэрства ўнутраных спраў БССР і Міністэрства дзяржаўнай бяспекі БССР аб'ядноўваюцца ў адно Міністэрства ўнутраных спраў БССР. МУС БССР кіравала дзейнасцю органаў ЗАГС да канца кастрычніка 1956 г. пастановай Савета Міністраў СССР і ЦК КПСС ад 25 кастрычніка 1956 г. № 1433-719 функцыі рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану былі перададзены ў вядзенне выканкамаў мясцовых Саветаў.

Бюро ЗАГС стала падпарадкоўвацца выканаўчаму камітэту Віцебскага гарадзкога Савету дэпутатаў працоўных.

У 1974 г. гарадское Бюро ЗАГС было рэарганізавана ў Палац урачыстых абрадаў выканаўчага камітэта Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных.

З прыняццем 7 кастрычніка 1977 г. Канстытуцыі СССР Саветы дэпутатаў працоўных былі перайменаваны ў Саветы народных дэпутатаў.

Артыкулам 117 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 г. было вызначана, што мясцовае кіраванне і самакіраванне ажыццяўляецца праз мясцовыя Саветы дэпутатаў. Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 1994 г. "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні" была вызначана новая форма арганізацыі дзейнасці мясцовых распарадчых органаў. У адпаведнасці з гэтым Законам быў утвораны Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт, у падпарадкаванне якому перайшоў Палац урачыстых абрадаў. Рашэннем Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 31 студзеня 1995 г. № 48 Палац урачыстых абрадаў быў пераўтвораны ў аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2006 г. нумар 385 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленню работы органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану" аддзелы загсаў увайшлі ў сістэму органаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, застаючыся ў структурах мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэтам было зацверджана 10 лістапада 2006 г. №1195 Палажэнне аб аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, згодна з якім аддзел запісу актаў грамадзянскага стану, з'яўляецца яго структурным падраздзяленнем Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Па агульных пытаннях дзейнасці аддзел загса падпарадкоўваецца Віцебскаму гарвыканкаму, па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі - Міністэрству юстыцыі.

Звестак аб кіраўніках аддзела загса з пачатку яго стварэння няма. У перыяд з 1974 г. па 1981 г. кіраўніком была Палійчук Вольга Паўлаўна, з 1981 па 1997 год - Талстова Ганна Уладзіміраўна, з 1998 г. па 2006 г. - Вінакурава Валянціна Уладзіміраўна. З 2006 года ўзначальвае аддзел загса Гусева Галіна Анатольеўна.

Па ўспамінах Палійчук А.П. (памерла ў кастрычніку 2021 г.) раней не было прынята рэгістраваць шлюбы ва ўрачыстай абстаноўцы. Як паказвае гістарычная даведка, органы загса ўваходзілі ў склад НКУС (МУС), ажыццяўлялі функцыю бягучага ўліку насельніцтва. У пачатку 70-х гадоў, калі органы загса ўвайшлі ў склад органаў выканаўчай улады, у органаў загса з'явілася функцыя па ўрачыстай рэгістрацыі шлюбаў, нараджэнняў.

Утвораны ў 1974 г. у г. Віцебску Палац урачыстых абрадаў стаў першым Палацам шлюбаў у Рэспубліцы Беларусь. Перад яго работнікамі была пастаўлена задача прыцягнення маладых на ўрачыстую рэгістрацыю.

У сувязі з адсутнасцю падрабязных інструкцый і досведу ў складанні дакументаў, правядзенні ўрачыстых цырымоній, працаўнікі выязджалі ў камандзіроўку ў г. Ленінград для абмену досведам з калегамі.

Колькасць зарэгістраваных шлюбаў ва ўрачыстай абстаноўцы заўсёды была прадметам абмеркаванняў на нарадах у кіраўнікоў выканкама.

Спецыялісты паспяхова справіліся з пастаўленай задачай, у горадзе сфарміравалася традыцыя ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу, ад ахвочых не было адбою. Дакументы маладым на ўрачыстай цырымоніі ўручалі дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў. Работнікі Палаца ўрачыстых абрадаў праводзілі цырымоніі шлюбу ў спецыяльна пашытых касцюмах.

Не было камп'ютараў. Дакументы пісалі ўручную. Каб паспець аформіць дакументы ўсіх ахвочых, іх пісалі дома. Ва ўсе часы работнікі органаў загса ішлі ў нагу з часам, праводзілі камсамольскія безалкагольныя вяселлі, выязныя вяселлі з прыцягненнем работнікаў культуры.

Аддзелу загса заўсёды аказвалася вялікая ўвага з боку розных прадпрыемстваў горада Віцебску. Прадпрыемствы горада выступалі спонсарамі рамонту памяшкання, пашыву запавес, замены дывановых пакрыццяў, уручэнні сувеніраў для маладых, юбіляраў сямейнага жыцця і інш.

У архіве аддзела загса на захоўванні знаходзяцца запісы актаў грамадзянскага стану, складзеныя на тэрыторыі горада Віцебска, у тым ліку адноўленыя. Гэта запісы актаў аб нараджэнні, смерці, заключэнні шлюбу, скасаванні шлюбу, устанаўленні бацькоўства, усынаўленні (удачарэнні), перамене прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, складзеныя на тэрыторыі горада Віцебска за перыяд з 1944 года па 1973 год; запісы актаў аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, складзеныя Палацам урачыстых абрадаў горада Віцебска з 1974 года па 1987 год; запісы актаў аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, смерці, устанаўленні бацькоўства, складзеныя аддзелам загса Віцебскага гарвыканкама з 1988 г. па цяперашні час. Часткова захаваны запісы актаў грамадзянскага стану аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, смерці, складзеныя ў горадзе Віцебску (перададзеныя на захоўванне) за 1928 год і 1942 год, у сувязі з падзеямі, якія мелі месца падчас Вялікай Айчыннай вайны (знішчэнне дакументаў з прычыны пажару і да т.п.).

Калектыў аддзела загса Віцебскага гарвыканкама

Відэаролік пра гісторыю аддзела загса