+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Спіс аддзелаў загса Віцебскай вобласці

Аддзел загса Расонскага райвыканкама

паштовы адрас: 211460 г.п. Расоны, вул. Савецкая, 4
тэлефон (02159) 5-12-74

афіцыйны сайт: https://rossony.vitebsk-region.gov.by/rajonnye-sluzhby/otdel-zags

Папярэдні запіс на прыём і папярэдняе кансультаванне ажыццяўляецца начальнікам аддзела загса Бійчук А.К. па тэлефоне (02159) 5-12-74 або пры асабістым звароце ў кабінеце № 29. Таксама ў аддзеле загса ажыццяўляецца падрыхтоўка даведак на падставе тэлефонных заявак для наступнай выдачы іх грамадзянам пры асабістым звароце.

Структура аддзела загса

Найменне пасады Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку Кантактны тэлефон, нумар кабінета
начальнік Бійчук Ала Канстанцінаўна 5-12-74
кабінет № 29

Схема праезду: аддзел загса размешчаны ў будынку Расонскага райвыканкама.


Загрузка карты ...

З гісторыі рэгістрацыі актаў грамадзянскага стане ў Расонскім раёне

Самым каштоўным здабыткам любога загса з'яўляецца архіў, дзе захоўваюцца запісы актаў грамадзянскага стану. Запісы актаў грамадзянскага стану - гэта не проста асобныя старонкі, складзеныя на пэўных грамадзян, гэта старонкі гісторыі нашага раёна, вобласці, Рэспублікі ў цэлым. Гартаючы запісы актаў грамадзянскага стану, перад вачыма складаецца рэальная карціна таго часу, калі яны складаліся.

Увесь архіў аддзела загса можна падзяліць на два перыяды даваенны і пасляваенны. З даваеннага перыяду часткова захаваліся пярвічныя кнігі запісаў актаў аб шлюбе, нараджэнні, смерці толькі за 1928-1929 гг. Найбольш поўна захаваліся запісы актаў грамадзянскага стану кнігі за 1928 год.

Вывучаючы кнігі запісаў актаў грамадзянскага стану за 1928–1929 гг. можна запазычыць вельмі цікавыя факты з жыцця грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі Расонскага раёна ў гэтыя гады. У раёне рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану праводзілі 16 сельскіх Саветаў: Альбрэхтаўскі, Гарбачэўскі, Дзмітраўскі, Круцікаўскі, Краснаборскі, Клясціцкі, Мілавідскі, Парэцкі, Папова-Луцкі, Руднянскі, Сяляўшчынскі. Сакалішчанскі, Старадворскі, Традавіцкі, Шнітоўскі, Юхавіцкі. Запісы актаў грамадзянскага стану складаліся на беларускай мове. У 1928 годзе ў Расонскім раёне нарадзілася 1172 дзіцяці, нацыянальнасць бацькоў дзяцей у асноўным запісана - беларусы, але ёсць палякі, велікарусы. Напрыклад, у Юхавіцкім сельскім Савеце (якога ўжо сёння не існуе) у 1928 годзе зарэгістравана 72 дзіцяці, пры рэгістрацыі дзяцей нацыянальнасць бацькоў у 8 выпадках запісана "яўрэі".

У запісах актах аб нараджэнні змяшчаецца графа сацыяльнае становішча бацькоў. Гэтая графа змяшчае наступны пералік: 0) утрыманец, 1) рабочы (парабак), 2) селянiн, 3) саматужнiк (гаспадар, рабочы), 4) служачы, (вольнай прафесii, 6) гандляр (гаспадар, служачы). Запаўнялася гэтая графа падкрэсленнем. У асноўным у запісах падкрэслены пункт "2" селянін, сялянка", вельмі рэдка сустракаецца запоўнены пункт "3" гаспадар.

За 1928 год захаваліся 2 кнігі запісаў актаў аб смерці. Прычыны смерці, якія былі пазначаны ў запісах таго часу гэта: ад прастуды, ад туберкулёзу, ад падучай хваробы, ад сухасці, ад шкарлятыны, ад дыфтэрыту, ад страўніка. Вельмі мала тагачасных людзей памірала з прычыны старасці. Затое вельмі высокім быў узровень дзіцячай смяротнасці ад прастудных і іншых захворванняў.

У 1928 годзе ў раёне зарэгістравана 292 шлюбы, з іх 49 шлюбаў, у якім адзін з тых, хто ўзяў шлюб, раней быў у шлюбе.

У час Вялікай Айчыннай вайны раён быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі і рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану не праводзілася. Падчас акупацыі практычна поўнасцю знішчаны даваенны архіў загса.

Пасля вызвалення Расонскага раёна рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану ажыццяўляла бюро загс Расонскага раёна Народнага камісарыята ўнутраных спраў БССР і 16 сельскіх Рад. У 1944 годзе ў раёне дзейнічалі тыя самыя сельскія Саветы, што і ў 1928 годзе. Першы запіс аб нараджэнні па г.п. Расоны складзена 5 верасня 1944 года, а першы шлюб зарэгістраваны 4 кастрычніка 1944 г.

Усяго за 1944 па раёне было зарэгістравана 142 нараджэння, 73 шлюбы, 45 смерцяў. Сямнаццаць запісаў актаў аб смерці складзена ў адносінах да асоб, якія не дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту. Хаця ў 1944 годзе на тэрыторыі Расонскага раёна і не вяліся ваенныя дзеянні, але праглядаючы запісы актаў аб смерці, высвятляецца, што грамадзяне, а асабліва дзеці, гінулі ад выбухаў снарадаў і атрыманых раненняў.

За перыяд з 1945 г. па 1961 гг. у сувязі з усеагульнай пашпартызацыяй насельніцтва ў аддзеле загса істотна павялічылася колькасць спраў па аднаўленні запісаў актаў аб нараджэнні. Так па Расонскім раёне ў 1944 годзе адноўлена 309 запісаў актаў аб нараджэнні, у 1945 г. - 994, у 1950 г. - 1111, у 1951 г. -1891. Пасля чаго колькасць такіх запісаў значна зменшылася.

З запісаў актаў аб нараджэнні па Расонскім раёне ў пасляваенны перыяд вынікае, што пік нараджальнасці прыпадае на пяцідзесятыя гады мінулага стагоддзя: 1954 - 451 нараджэнне, 1956 - 416, 1958 - 400 нараджэнняў.

Ні разу ў пасляваенны перыяд нараджальнасць у раёне не перавысіла ўзровень 1928 (1172 дзіцяці). Гэтыя лічбы - адзін іх фактаў, якія пацвярджаюць наколькі жорсткай і крывавай была нямецка-фашысцкая акупацыя ў нашым раёне і колькі нашых грамадзян загінулі смерцю адважных у баях за свабоду нашай Радзімы.

На гэты перыяд прыпадае і пік рэгістрацыі заключэння шлюбаў. У 1954 годзе ў раёне зарэгістравана 219 шлюбаў, у 1955 г. - 239, у1956 г.-231 шлюб. Для параўнання ў 1928 годзе - 292 шлюбы.

За многія гады органы загса ператварыліся з рэгіструючага органа ў аддзел, які аказвае грамадзянам шматгранную прававую дапамогу, праводзіць урачыстыя рэгістрацыі нараджэнняў, шлюбаў, юбілейных вяселляў, выязныя рэгістрацыі і рэгістрацыі шлюбаў і нараджэнняў па індывідуальных сцэнарыях. Работнікі аддзела загса прарабляюць вялікую працу па прапагандзе шлюбна-сямейнага заканадаўства, умацаванню сям'і.

У аддзеле загс Расонскага райвыканкама працавалі:

  • Саўчанка Клаўдзія Мікалаеўна 1963–1970 гг.
  • Казлова Нэлі Аляксандраўна 1971–1980 гг.
  • Таўкачова Людміла Ульянаўна 1981–1983 гг.
  • Іванова Галіна Ягораўна 1984 –1993 гг
  • Хурбатава Зоя Леанідаўна 1994–1997 гг

З 1998 года аддзел загса ўзначальвае Бійчук Ала Канстанцінаўна