Семінар па пытаннях аховы працы прайшоў у галоўным упраўленні юстыцыі і падведамных арганізацыях.
Актуальныя пытанні на тэмы: агульныя патрабаванні да арганізацыі работы па ахове працы, правядзенне інструктажоў, вядзенне часопісаў і іншай дакументацыі, выкананне патрабаванняў па ахове працы ў рабоце вадзіцеляў і прыбіральшчыкаў памяшканняў, найбольш распаўсюджаныя і тыповыя памылкі ў рабоце, вытворчы траўматызм абмеркавалі на сустрэчы з Арцёмам Звягіным.
інспектарам працы Беларускага
прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і Яўгенам Карнілавым - тэхнічным інспектарам працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага
прафсаюза працаўнікоў дзяржаўных і іншых устаноў.

На семінары работнікам быў прадстаўлены дакументальны фільм "Няшчасныя выпадкі на вытворчасці", які яшчэ раз нагадаў аб няўхільным захаванні норм аховы працы і бяспечных паводзінаў на працоўных месцах.